Мой родны кут, як ты мне мiлы

Радзімы вецер!
Ён з усіх вятроў
Мне як натхненне,
Як шчаслівы подых.
Ёсць доўгі шлях,
Дзе мы,
Як параходы,
Вяртаемся
Да родных берагоў.
Удалечыні
Прыйшлося столькі жыць
I слаць сябрам
Паклоны у канверце...
Ёсць міг такі,
Калі не страх памерці,
А страх —
Цябе сабой не засланіць.

Яўгенія Янішчыц, "Бацькаўшчыне"

Комментарии: 0

Добавьте свой комментарий