Інфармацыя пра групу з беларускай мовай навучання і выхавання

У нашай установе дашкольнай адукацыі працуюе група з беларускай мовай навучання. З выхаванцамі працуюць вопытныя педагогі.

Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову і культуру. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнога ўзросту ўласцівы эмацыянальная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, безмяцежная даверлівасць да дарослых, імкненні паўтараць іх дзеянні.

Адной з найважнейшых мэт работы педагагічнага каллектыву нашай дашкольнай установы з’яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў. Дасягненне яе ажыццяўляецца дзякуючы цеснай пераемнасці ў рабоце спецыялістаў установы, узаемадзеянню з бацькамі. Асноўнымі формамі працы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні, заняткі, экскурсіі, святы. У адпаведнасці з каляндаром народных святаў і абрадаў беларусаў у гадавы план работы ўстановы дашкольнай адукацыі ўключаны мерапрыемствы. Праводзяцца сумесныя музычна-спартыўныя святы і забавы, азначаюцца дзяржаўныя і фальклорныя святы.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. З упэўненасцю можна сказаць, што планамерная сістаматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і, адказнасць дарослых дадуць станоўчыя вынікі і стануць грунтоўным падмуркам для далейшага фарміравання нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў.

Дзейнасць беларускамоўнай групы рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі дакументамі:

Кодекс Республики Беларусь об Образовании от 13 января 2011 г. №243З (в ред. Законов Республики Беларусь от 04.01.2014 № 126З),

Статья 90 (из Кодекса Республики Беларусь об Образовании) "Язык обучения и воспитания. Изучение языков в учреждениях образования".

Закон Республики Беларусь от 5 июля 2004 г. № 301З «О государственных символах Республики Беларусь» (в ред. Законов Республики Беларусь от 08.07.2015 № 283-З);

Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь к 2020/2021 учебному году для учреждений дошкольного образования.

 

Комментарии: 0

Добавьте свой комментарий