Кансультацыя для бацькоў. Развiццё беларускага маўлення – важны сродак фармiравання дзiцяцi, засваення iм нацыянальнай культуры

Мова – духоўны скарб народа. «Народ выражае сябе найпаўней і найдакладней у мове сваёй. – пісаў у Х1Х стагодзі вядомы рускі лінгвіст   І. Сразнеускі, — Народ і мову нельга ўявіць адно без аднаго». Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назвать нервовай сістэмай, якая налажвае у арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – сваеасаблівае люстерка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова  адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасті яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы.

У нашай краіне жывуць і працуюць добразычныя, працавітыя і старанныя людзі. Гэта, зразумела, дае добры прыклад дзецям. Яны разам з бацькамі і педагогамі працуюць, адпачываюць, знаёмяцца са сваёй краінай, адзначаюць розныя святы.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена у поўных чароўнага хараства песнях, у афарбованых міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, трапных выслоўяў і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай літаратуры. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоунастей, створаных народам за стагоддзі. Таму адным з накірункау выхаваучай работы у дзіцячым садку з’яуляецца патрыятычнае выхаванне. Патрыятызм — адно з маральных якасцей асобы, якое фарміруецца ўжо у дашкольным узросте. Яно ўключае ў сябе авалодванне дзяцьмі даступных уяуленняў і  паняццяў аб навакольным свеце: сацыяльным ладзе грамадства, жыцця беларускага народа, гісторыі страны, культуры, традыцыях народа, прыродзе роднага края. Псіхолагі лічаць, што маральныя пачуцці не могуць узнікнуць самастойна. Іх развіццё залежыць ад сродкаў і метадаў выхавання, ад умоў, у якіх жыве дзіця. Важным напрамкам працы выхавацеля з’яўляецца сыстэматычная, мэтанакіраваная дзейнасць па азнакамленню дашкольнікаў з роднай краінай.

Праз гульні, гутаркі, экскурсіі, сумесныя з бацькамі мерапрыемствы прывіваецца любоў да свайго роднага куточка, сваей Радзімы. Так цікава і змястоўна праходзяць сямейныя святы, ранішнікі, якія не толькі накіраваны на развіццё музычных здольнастей дзіцяці, але і далучэнне  яго да нацыянальнай мовы і традыцый беларускага народа. Дзеці знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі свайго горада, рэспублікі, яе сталіцы і іншых гарадоў. У кожнай групе садка ёсць куток беларускай этнаграфіі. Які кожначасова пашыраюцца і папаўняюцца новымі, цікавыми матэрыяламі: гульнямі, вершамі, прыказкамі, творамі беларускіх майстроў і вырабамі саміх дзяцей. Асноўнымі формамі азнакамлення дзяцей са з’явамі грамадскага жыцця з’яуляюцца заняткі, экскурсіі, мэтавыя прагулкі, гульні. Экскурсіі і мэтавыя прагулкі часцей за усё выкарыстоуваюцца пры азнакамленні з родным горадам, сялом. Каштоунасть гэтых форм не толькі ў тым, што дзеці маюць магчымасць непасрэдна знаёміцца з горадам, але і ў тым, што на аснове узнікаючых ў выніку іх правядзення канкрэтных уяўленняў  потым лягчэй фарміруюцца веды аб сваёй Радзіме. Значны ўплыу на патрыятычнае выхаванне  аказвае далучэнне дзяцей да роднага языка праз знаёмства з беларускімі казкамі, апавяданнямі, прыказкамі, прымаўкамі, песнямі. Дзеці знаёмяцца з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі ( Я. Колас. Я Купала.), з іх творамі. Вывучая беларускія вершы дзеці цясней сутыкаюцца з меладычнасцю, прыгажосцю роднай мовы. Прыказкі і прымаўкі не толькі надаюць мове выразнасць, яскравасць, але і садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, перадаюць велізарны жыццёвы вопыт, маральна-практычную філасофію народа. Яны змалу вучылі дзіця быць працавітым, беражлівым, гаспадарлівым.  Напрыклад прыказка «Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш» вучыць умець жыць у грамадстве, дапамагаць адзін аднаму. «У гурце нішто не страшна» - шанаваць і паважаць старэйшых, любіць свой край. «Бацька і маці ад Бога у хаце, хто іх зневажае – дабра не знае» - паважаць і шанаваць бацькоў. Мы, выхавацелі, сумесна з вамі, бацькамі, павінны навучыць сваіх дзяцей любіць, паважаць і шанаваць сваю Радзіму, свой край, не сароміцца сваёй роднай мовы. Нездарма ж гаворыцца, што «ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына» і наш абавязак  - перадаць гэту спадчыну дзецям.

Комментарии: 0

Добавьте свой комментарий